15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Ясін: Прыватызацыя ў Беларусі не вельмі добра пахне

32
Яўген Ясін: Прыватызацыя ў Беларусі не вельмі добра пахне

«Гісторыя з Беларуссю вельмі паказальная. Яна пацярпела з прычыны непісьменнасці і ўпартасці прэзідэнта, які, шчыра кажучы, нелегітымны».

Так пракаментаваў у інтэрв'ю «Новой газете» сітуацыю ў Беларусі навуковы кіраўнік Вышэйшай школы эканомікі Яўген Ясін.

«Адзіны, хто мог выратаваць краіну і жыхароў ад сур'ёзных выпрабаванняў, - гэта Расея. Было б дзіўна, калі б Расея гэтага не зрабіла. Я не ведаю, якая плата за гэта, але мне падаецца, пры цяперашнім раскладзе сіл і ўнутраным сваяцтве адміністрацый дзвюх краін гэта было непазбежна.

Думаю, што крэдыт ад МВФ атрымаць беларусы не змогуць таму, што МВФ вылучыць такія ўмовы, якія будуць непрымальныя для Лукашэнкі. Яны звычайна вылучаюць ўмовы, якія тычацца інстытутаў, рэформ, жорсткай грашовай палітыкі. Гэта значна больш складана, чым атрымаць крэдыт у Расеі.

Новы крэдыт краіну не выратуе, вядома. Там цяпер сітуацыя такая, што катастрофа прарвалася, і калі не будзе сур'ёзных пераменаў парадку гайдараўскіх рэформаў, то нічога не памяняецца. І мы час ад часу будзем кідаць кучу грошай «у топку». Альбо Аляксандру Рыгоравічу прыйдзецца паслухаць адну сваю выбаршчыцу, якая выступіла з лозунгам «Гума лысая - час мяняць!». Па-мойму, вельмі дарэчы.

Прыватызацыя дзяржактываў на сем мільярдаў - гэта не так шмат. Але гэты ход ужо не вельмі добра пахне. Зразумела, калі мы даем грошы, то хочам нешта атрымаць узамен. Але мне неяк трохі гідзіцца гэтая прыватызацыя на карысць расейскай дзяржавы кожны раз».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках