15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрусы ў апазіцыянераў працягваюцца

9
Ператрусы ў апазіцыянераў працягваюцца

13 чэрвеня ў брэсцкага актывіста дэмакратычных сіл Івана Стасюка прайшоў ператрус.

Як паведаміў БелаПАН Стасюк, у кватэру, дзе ён жыве з бацькамі, прыйшлі тры супрацоўнікі міліцыі. Яны прад'явілі пастанову на правядзенне ператруса па справе аб так званым падпале Дома правасуддзя ў Менску. Ператрус працягваўся з 16.30 да 17.10. У актывіста канфіскавалі сістэмны блок кампутара, флэш-карту, вінчэсцер, які мае механічныя пашкоджанні, 1.260 асобнікаў улётак з інфармацыяй аб тым, што Аляксандр Лукашэнка не перамог на выбарах 19 снежня.

«Я лічу, ператрус - падстава выключыць у мяне аргтэхніку», - заявіў Стасюк.

Актывіста затрымалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня ў Брэсце, калі ён вяртаўся на цягніку з Польшчы. З чыгуначнага вакзалу яго даставілі ў КДБ і апыталі ў сувязі з дзейнасцю ў сацыяльных інтэрнэт-сетках. Апытанне доўжыўся каля трох гадзін.

У час размовы, па словах Стасюка, яму пагражалі ціскам на родных. 8 чэрвеня ў КДБ апыталі ягоную маці, якая заявіла, што ў яе добрыя дзеці і нічым супрацьзаконным не займаюцца і што яна больш не хоча мець зносіны з супрацоўнікамі КДБ з нагоды сваіх сыноў, бо мае права не сведчыць супраць блізкіх.

«Тады ёй паведамілі, што я падбіваю людзей да ўдзелу ў акцыях і магу быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці па артыкуле 342», - сказаў Стасюк.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках