28 снежня 2024, Субота, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мячыслаў Шчэсняк: Я не магу прыкідвацца, што мне абыякава

48
Мячыслаў Шчэсняк: Я не магу прыкідвацца, што мне абыякава

Вядомы польскі спявак быў запрошаны ў якасці сябра журы на фестываль «Славянскі базар» у Віцебску.

Гэтую прапанову ён атрымаў да арышту журналіста Анджэя Пачобута і апошняй хвалі рэпрэсіяў супраць апазіцыі. Зараз жаданне ўдзельнічаць у працы фестывалю прапала, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Спявак адправіў арганізатарам фестывалю вельмі асабістаы ліст, у якім патлумачыў прычыны свайго рашэння:

«Дзякую Вам за запрашэнне на працу ў міжнародным журы - гэта для мяне гонар і вялікае задавальненне. Я паважаю вашыя таленты і працу, вашыя намаганні, скіраваныя на павышэнне ўзроўню мастацтва - я ведаю гэта, таму што быў у Вас, шчыра Вас люблю і мару аб тым, каб прыехаць, але...

Прыйшлі цяжкія часы для ўсіх беларусаў і палякаў, якія жывуць сярод Вас. Вы адчуваеце гэта ў паўсядзённым жыцці, адчуваюць гэта і тыя, хто знаходзіцца ў турме, як Анджэй Пачобут і многія з вашых суайчыннікаў. Я не магу прыкідвацца, што мне абыякава, зарабляць, весяліцца і піць шампанскае, калі іншыя на нашых вачах падвяргаюцца пераследу і пакутуюць.

Прабачце мяне - мяне не будзе на фестывалі, але аднойчы я прыеду з вялікай радасцю, каб радавацца Вашай свабодзе - гэта непазбежна!

Я жадаю вам мужнасці і надзеі,

Ваш Мячыслаў Шчэсняк»

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках