15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не даражэе пакуль адзін прадукт - гарэлка

42
Не даражэе пакуль адзін прадукт - гарэлка

Міністэрства эканомікі Беларусі на два месяцы адклала ўвядзенне свабодных адпускных і рознічных коштаў на алкагольную прадукцыю крэпасцю звыш 28%.

Адпаведную пастанову № 89 ведамства прыняло 13 чэрвеня, змяніўшы тым самым тэрміны ўступлення ў дзеянне сваёй пастановы ад 31 сакавіка 2011 года № 49, перадае «Телеграф».

Міністэрства эканомікі Беларусі сваёй пастановай № 49 усталявала межавыя мінімальныя кошты на алкагольныя напоі крэпасцю звыш 28% і этылавы спірт з харчовай сыравіны, якія вырабленыя і рэалізуюцца на тэрыторыі краіны, якія павысяцца ў сярэднім на 8,4%. Пастанова павінная была ўступіць у сілу праз два месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання - 15 чэрвеня.

Згодна з пастановай, адпускны кошт на гарэлку крэпасцю 40% будзе павялічаны на 8,4% да 6,83 тыс. рублёў за 0,5 літра (без ПДВ). Пры гэтым, рознічны кошт на гарэлку складзе 9,4 тыс. рублёў за бутэльку ёмістасцю 0,5 літра. Разам з тым межавы мінімальны адпускны кошт на імпартныя алкагольныя напоі, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, захоўваецца на ранейшым узроўні - 13,65 тыс. рублёў за 0,5 літра (без ПДВ).

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках