28 снежня 2024, Субота, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радослаў Сікорскі: Пачобут з'яўляецца закладнікам

5
Радослаў Сікорскі: Пачобут з'яўляецца закладнікам

Карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza Анджэй Пачобут з'яўляецца закладнікам польска-беларускіх адносінаў.

Пра гэта 14 чэрвеня заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі, каментуючы распачаты ў Гродне закрыты працэс над беларускім грамадзянінам Пачобутам, абвінавачваным у абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Польскі міністр падкрэсліў: «Анджэй Пачобут - грамадзянін Беларусі польскага паходжання, якога, незалежна ад таго, што ён сам робіць, Лукашэнка выкарыстоўвае для камунікацыі з урадам Польшчы».

На думку кіраўніка МЗС Польшчы, такія паводзіны з'яўляецца «цалкам непрымальнымі». Ён падкрэсліў, што Польшча не паддасца на шантаж і будзе працягваць абараняць усіх вязняў сумлення. Міністр таксама адзначыў, што арышт Пачобута на падставе «абсурдных абвінавачванняў» з'яўляецца адным з прыкладаў «дрэннай беларускай палітыкі, якая наносіць шкоду іміджу гэтай краіны».

Сікорскі праінфармаваў, што падпісаўся пад патрабаваннем рэдакцыі Gazeta Wyborcza аб вызваленні Пачобута, а таксама выказаў падзяку прэзідэнту Злучаных Штатаў Бараку Абаме, старшыні Еўрапарламента Ежы Бузеку і «ўсім тым палітыкам, якія дамагаюцца ягонага вызвалення».

Гарадзенская пракуратура 28 сакавіка прад'явіла Анджэю Пачобуту абвінавачванне ў абразе і паклёпе ў адносінах прэзідэнта. Доказамі ў справе служаць артыкулы Пачобута ў польскай газеце і ў іншых СМІ. У сукупнасці па дадзеных абвінавачваннях Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках