26 снежня 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прафсаюзніка Ярашука ўсё добра

34
У прафсаюзніка Ярашука ўсё добра

Старшыня беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук не бачыць росту пратэстных настрояў.

«Я не магу сказаць, што сітуацыя на буйных прадпрыемствах набліжаецца да крытычнага ўзроўню. Тыя, хто кажа цяпер аб эскалацыі напружання, якое можа выліцца ў сур'ёзныя пратэстныя акцыі, не правыя», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, якога нядаўна абралі сябраў адміністрацыйнага савета Міжнароднай канферэнцыі працы.

Ён адзначыў, што БКДП праводзіў у нядаўнім часе маніторынг сітуацыі на шэрагу валаўтваральных прадпрыемстваў, дзе функцыянуюць першасныя арганізацыі дэмакратычных прафсаюзаў.

«Я не бачу прыкмет таго, што працаўнікі буйных прадпрыемстваў - гэта МАЗ, МТЗ, Менскі маторны завод, «Беларуськалій», МНПЗ, «Гродна Азот» і цэлы шэраг іншых - гатовыя вось прама заўтра ці паслязаўтра выйсці на вуліцы», - сказаў ён.

Такім чынам суразмоўца агенцтва адказаў на пытанне аб тым, ці магчымы ўдзел працоўных у запланаванай на 3 ліпеня акцыі пратэсту ў Менску.

А. Ярашук адзначыў, што шмат у чым зняццю сацыяльнай напружанасці спрыялі крокі ўрада па павышэнні ўзроўню прыбыткаў грамадзянаў. У прыватнасці, ён звярнуў увагу, што практычна на ўсіх буйных прадпрыемствах адбылося павышэнне з 1 чэрвеня 2011 ставак тарыфных разрадаў.

«Я з вялікай асцярогай ставіўся б да дзеянняў тых людзей, якія кажуць, што рэвалюцыйная сытуацыя наспела. Гэта папулізм і палітычныя заявы, за якімі не праглядаецца дальнабачнай палітыкі», - сказаў ён.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках