26 снежня 2024, Чацвер, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: Не прадаецца «Беларуськалій»

23
Сямашка: Не прадаецца «Беларуськалій»

Першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў пра адсутнасць планаў беларускага ўрада прадаць долю ў ААТ «Беларуськалій» расейскаму ААТ «Уралкалій».

«Гэтая ўгода ніколі не абмяркоўвалася з «Уралкаліем», - заявіў У. Сямашка журналістам у пятніцу ў кулуарах Санкт-Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

«Гэта вы самі прыдумалі і самі аспрэчваеце», - сказаў У. Сямашка, каментуючы па просьбе «Інтэрфакса» ход раней анансаванай угоды з «Уралкаліем» аб набыцці расейскай кампаніяй кантрольнай долі ў беларускім манапалісце па здабычы калійных угнаенняў.

«Не прадаецца «Беларуськалій», - падкрэсліў У. Сямашка.

Нагадаем, 10 чэрвеня на нарадзе па пытаннях развіцця «Беларуськалія» Лукашэнка заявіў наступнае: «Мы абсалютна не супраць продажу пакетаў акцый нашых акцыянерных таварыстваў, у тым ліку «Беларуськалія». Што тычыцца «Беларуськалія», то я выразна сказаў: 30 млрд на стол, а з 1 ліпеня гэтая сума будзе індэксавацца на ўзровень інфляцыі даляра».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках