15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіча і Лобава пакінулі за кратамі

4
Дашкевіча і Лобава пакінулі за кратамі

Менскі гарадскі суд 17 чэрвеня пакінуў прысуд лідэру «Маладога фронту» Зміцеру Дашкевічу і актывісту арганізацыі Эдуарду Лобаву без зменаў.

Маладыя людзі былі затрыманыя ў Менску 18 снежня 2010 года. Паводле інфармацыі ГУУС Менгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, нагадвае БелаПАН.

24 сакавіка Дашкевіч быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Лобаў - да чатырох год у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне абвясціла суддзя Маскоўскага раёна Менска Алена Шылько.

29-гадовы Дашкевіч і 22-гадовы Лобаў прызнаныя вінаватымі па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства).

Маладыя людзі сваёй віны не прызналі і абскардзілі прысуд у касацыйным парадку.

Выступаючы ў судзе з апошнім словам, Дашкевіч выказаў упэўненасць, што ўсе, хто сведчылі ілжыва супроць яго, і тыя «нібыта пацярпелыя», якія давалі паказанні ў судзе з суседняга пакоя (па афіцыйнай версіі, суд змясціў іх туды з меркаванняў бяспекі. - БелаПАН. ), у будучыні абавязкова панясуць справядлівае пакаранне.

«Усе цудоўна ведаюць, што я і Лобаў даўно займаемся палітычнай дзейнасцю і нападаць на некага за дзень да выбараў, «падпальваць Рэйхстаг», нам было б вельмі нявыгадна», - заявіў Дашкевіч.

Лобаў падтрымаў свайго таварыша, дадаўшы, што гэта была «добра спланаваная правакацыя спецслужбаў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках