24 снежня 2024, aўторак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі губляюць рэйтынг

6
Беларускія банкі губляюць рэйтынг

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's змясціла рэйтынгі шэрагу беларускіх банкаў у спіс на перагляд з магчымым паніжэннем.

У прыватнасці, у спіс на перагляд былі змешчаныя доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі контрагентаў Белзнешэканомбанка, Белаграпрамбанка, БПБ-Банка, Беларусбанка, якія знаходзяцца на ўзроўні «B», паведамляюць «РІА Новости».

На мінулым тыдні агенцтва панізіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязальніцтвах у нацыянальнай валюце з «В +» да «В» на фоне росту доўгу ўрада і зніжэння фіскальнай гнуткасці. Па гэтай жа прычыне рэйтынг быў змешчаны на перагляд з «негатыўным» прагнозам. Паніжэнне рэйтынгу звязанае з дэвальвацыяй нацыянальнай валюты, якая, на думку экспертаў S&P, істотна павялічыла пазыковую нагрузку ўрада Беларусі і абмежавала ягоную фіскальную гнуткасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках