26 снежня 2024, Чацвер, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Life:) падалі ў суд за блакаванне апазіцыйных сайтаў

123
На Life:) падалі ў суд за блакаванне апазіцыйных сайтаў

Праваабаронца Алег Мацкевіч праз суд высветліць, чаму ЗАТ «БеСТ» блакуе доступ да апазіцыйных сайтаў.

У канцы мая стала вядома, што 3G life блакуе доступ да сайтаў charter97.org, belaruspartisan.org і prokopovi.ch. Алег Мацкевіч вырашыў накіраваць персанальны запыт у ЗАТ «БеСТ», каб з першых рук атрымаць адказ пра прычыны блакіроўкі, паведамляе Belarda.org.

Начальніца ўпраўлення абаненцкай службы спадарыня Чайкоўская паспрабавала пераканаць Алега Мацкевіча ў тым, што доступ да гэтых сайтаў блакуюць не яны, бо «аператар абавязуецца аказваць паслугі сувязі ў адпаведнасці з абраным абанентам тарыфных планам», а нехта іншы.

Не задаволены адказам актывіст вырашыў падрыхтаваць заяву ў суд на ЗАТ «БеСТ» і ўжо там высветліць адкуль «растуць ногі».

Нагадаем, у канцы сакавіка Генпракуратура Беларусі вынесла прадпісанне заблакаваць сайты charter97.org і belaruspartisan.org за заклікі прыйсці на Дзень Волі. У адпаведнасці з сумна вядомым інтэрнэт-указам № 60 такое блакаванне можа ажыццяўляцца толькі для дзяржустановаў, арганізацый адукацыі і культуры. ЗАТ «БеСТ» груба парушыла беларускае заканадаўства і заблакавала наш сайт для ўсіх сваіх кліентаў без іхняй згоды.

Рэдакцыя charter97.org атрымлівае шматлікія сведчанні незаконнай блакіроўкі Хартыі беларускімі інтэрнэт-правайдэрамі, у тым ліку, і 3G Life. Аб фактах блакіроўкі мы апавясцілі уладальніка беларускага мабільнага аператара - турэцкую кампанію Turkcell і мінарытарнага акцыянера Turkcell - шведска-фінскую TeliaSonera. Мы таксама маем намер звярнуцца да скандынаўскіх праваабаронцаў і журналістаў з просьбай аказаць ціск на тэлекамунікацыйную кампанію для вырашэння гэтай праблемы.

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках