28 снежня 2024, Субота, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чэргах на мяжы машыны чакаюць па 30 гадзінаў

15

На беларуска-літоўскай мяжы ўтварыліся велізарныя заторы, аднак афіцыйна пра гэта памежныя службы не паведамляюць.

Цягам выходных інфармацыя аб чэргах каля пунктаў памежнага кантролю не падаецца. Тым часам, людзі чакаюць на мяжы ўжо больш за суткі, і стараюцца перадаць інфармацыю аб гэтым праз знаёмых, праз сацыяльныя сеткі.

"Чарга легкавых аўтамабіляў на беларуска-літоўскай мяжы расьцягнулася ў некалькі кілямэтраў, -- паведаміла Радыё Свабода жанчына, якая "стаіць" у чарзе каля памежнага пункту Меднікі — Каменны лог. — Чарга расьцягнулася зь літоўскага боку, а затрымліваюць беларускія памежнікі. Я схадзіла туды і паглядзела. На беларускім пункце працуе толькі 4 чалавекі, два чалавекі з пашпартамі і два з машынамі, прапускаюць вельмі марудна, па 2-3 аўтамабілі за гадзіну. Мы стаім у чарзе ўжо 30 гадзін, а ад нас да мяжы 128 машын. Думаю, беларускі бок робіць гэта наўмысна, у сувязі з акцыямі, што былі на мяжы. Падобная сытуацыя ня толькі на Каменным логу, але і на ўсіх пунктах на мяжы зь Беларусьсю".

На сайце Дырэкцыі пунктаў памежнага кантролю пры Міністэрстве сувязі Літвы, дзе падаецца ўся інфармацыя аб чэргах на мяжы, але з папярэджаньнем, што ў выходныя інфармацыя адносна беларускай мяжы не аднаўляецца, адзначана, што на пунктах зь беларускай мяжой "павялічваецца плынь аўтамабіляў" і падаюцца зьвесткі за пятніцу — 100 машын, меркаваны час чаканьня 3 гадзіны.

"Калі будуць і надалей беларускія памежнікі прапускаць такім чынам, то нам стаяць давядзецца яшчэ каля 40 гадзін", — кажа суразмовіца, якая распавяла пра сытуацыю на мяжы ў нядзелю пасьля 22-ай гадзіны вечара.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках