15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфановіч: Штрафны ізалятар - фактычна катаванне

9
Стэфановіч: Штрафны ізалятар - фактычна катаванне

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч распавёў падрабязнасці справы палітвязня Мікіты Ліхавіда.

Мікіту Ліхавіда нядаўна перавялі ў Наваполацку калонію. Першы раз яго змясцілі ў штрафны ізалятар 27 мая, а цяпер ён адбывае там пакаранне ўжо чацвёрты раз. Фармальна гэта пакаранне за парушэнні, якое сапраўды могуць прызначаць зняволеным, але, на думку Стэфановіча, гэта «не што іншае, як спроба ўладаў аказваць дадатковы ціск на яго як на палітвязня».

У інтэрв'ю «Белсату» праваабаронца падкрэсліў, што «самі ўмовы ўтрымання ў штрафным ізалятары мы лічым бесчалавечнымі і, фактычна, лічым іх катаваннем».

Стэфановіч таксама распавёў, што праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў заяву пратэсту сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй правоў чалавека, якая будзе адпраўляць дакумент на адрасы ў Беларусі, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзідэнта і Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. Стэфановіч адправіў заяву асабіста начальніку калоніі, дзе ўтрымліваецца Ліхавід, каб той ведаў, што за ягонымі дзеяннямі назірае міжнародная праваабарончая грамадскасць.

29 сакавіка Партызанскі раённы суд прызнаў 20-гадовага актывіста руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіда вінаватым ва ўдзеле ў так званых масавых беспарадках 19 снежня і асудзіў яго на тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менскі гарадскі суд пакінуў прысуд без зменаў. Ліхавід вінаватым сябе не прызнаў і заявіў, што будзе змагацца за адмену прысуду.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках