15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

3 ліпеня - вайсковы парад і Марш мільёнаў

64
3 ліпеня - вайсковы парад і Марш мільёнаў

Вайсковы парад і тэатралізаванае спартова-моладзевае шэсце адбудуцца ў Менску 3 ліпеня ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі (Дзень вызвалення Менска).

Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ва ўпраўленні культуры Менгарвыканкама.

Святочнае шэсце пачнецца ў 12 гадзін. Маляўнічая калона пройдзе ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў.

Адной з галоўных святочных пляцовак у Менску ў гэты дзень стане парк Перамогі, дзе будзе арганізавана некалькі канцэртных пляцовак - запланаваны святочны канцэрт творчых калектываў Менска, выстава-кірмаш «Горад майстроў» і выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці, дзіцячае свята. Таксама можна будзе наведаць выставу-продаж мастацкіх работ сучасных мастакоў «Летні вернісаж». У зялёнай зоне парка разгорнецца пленэр мастакоў: сваю творчасць прадэманструюць навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў сталіцы. А ля цэнтральнага фантана на вадзе будзе арганізаваная канцэртная праграма «Беларусь, мая мілая!».

Традыцыйна арганізатары святочных мерапрыемстваў задзейнічаюць пляцоўку каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Тут адбудзецца канцэрт «Квітней, родная Беларусь!».

Увечары гулянні зрушацца да стэлы «Менск - горад-герой». У раёне праспекта Машэрава 5 гадзін, пачынаючы з 21 гадзіны, будзе доўжыцца гала-канцэрт рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Свет віншуе Беларусь!». Неад'емным атрыбутам святочнай дзеі, прысвечанай Дню Незалежнасці краіны, стане акцыя «Спяем гімн разам». Пасля выканання гімна ў 23 гадзіны неба будзе размаляванае салютам.

Святочныя канцэртныя праграмы, акцыі, выставы, конкурсы, спартовыя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці адбудуцца ва ўсіх раёнах сталіцы.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках