16 лiстапада 2024, Субота, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ваўкавыску удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту выклікаюць у КДБ

18
У Ваўкавыску удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту выклікаюць у КДБ

Супрацоўнікі КДБ выклікаюць девять навучэнцаў Ваўкавыскага педагагічнага каледжа, якія былі затрыманыя 15 чэрвеня сярод 13-ці ўдзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».

Вусныя «запрашэнні» камітэтчыкі перадалі праз адміністрацыю навучальнай установы, паведамляе ПЦ «Вясна».

Супрацоўнікі КДБ напярэдадні наведаліся ў адміністрацыю каледжа і ўзялі на вывучэнне асабістыя справы удзельнікаў акцыі. Па словах апошніх, нічога канкрэтнага па месцы вучобы ім пакуль не кажуць, аднак з'явіліся чуткі аб іхнім адлічэнні.

У Ваўкавыску 15 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 13 удзельнікаў акцыі маўклівага пратэсту. У РУУС у іх узялі тлумачэнні і правялі «прафілактычную» гутарку. Прыблізна праз паўтары гадзіны ўсіх затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках