27 снежня 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея спыняе пастаўкі электраэнергіі за даўгі

56
Расея спыняе пастаўкі электраэнергіі за даўгі

ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» у 0:00 МСК 22 чэрвеня спыняе экспарт электраэнергіі ў Беларусь за даўгі.

Як паведаміў «Інтэрфаксу» прадстаўнік кампаніі, контрагент энергахолдынга «Белэнерга» павінен быў да 20 чэрвеня падаць расейскаму боку другі транш па доўгу за энэргапастаўкі.

«Белэнерга» даслала «Інтэр РАТ» ліст, у якім папрасіла адтэрміноўкі плацяжу да 5 ліпеня з-за немагчымасці заплаціць запазычанасць у сувязі з валютным крызісам у краіне.

Аднак гэта супярэчыла дамоўленасцям бакоў і расейская кампанія адмовіла «Белэнерга« у чарговай адтэрміноўцы.

«Мы разумеем, чым выкліканыя неплацяжы з боку «Белэнерга», мы занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася, у сувязі з гэтым мы падавалі растэрміноўку па плацяжах, аднак нашае супрацоўніцтва азмрочвае той факт, што мы як пастаўшчык электраэнергіі не атрымліваем аплату. Таму мы вымушаны спыніць пастаўкі», - сказаў прэс-сакратар кампаніі Мікалай Гарэлаў.

Знаёмая з сітуацыяй крыніца паведаміла, што Беларусь павінная аплаціць доўг за электраэнергію ў 3 траншы кожны прыблізна па 600 млн рублёў. Да цяперашняга часу «Белэнерга» ажыццявіла толькі першы транш плацяжу.

Як паведамлялася, «Інтэр РАТ ЕЭС» з 0:00 9 чэрвені абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь з-за назапашанага доўгу ў суме каля 1,5 млрд расейскіх рублёў за перыяд з лютага.

Пастаўкі электрычнасці былі абмежаваныя да 200 МВт з 400-500 МВт.

Беларускі бок мае праблемы з разлікамі за імпартаваную з РФ электраэнергію з-за вострага дэфіцыту валюты, які працягваецца ўжо трэці месяц.

Нядаўна «Белэнерга» і «Інтэр РАТ» падпісалі графік пагашэння запазычанасці, згодна з якім беларускі бок пагасіць запазычанасць за сакавік, красавік і май трыма траншамі да 5 ліпеня. Пастаўкі былі адноўленыя ў поўным аб'ёме з 13 чэрвеня.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках