25 снежня 2024, Серада, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаны сайт у падтрымку палітвязня Зміцера Бандарэнкі

20
Створаны сайт у падтрымку палітвязня Зміцера Бандарэнкі

Бюро дэпутата Еўрапейскага парламента Марэка Мігальскага запусціла сёння сайт «Свабоду Бандарэнку» www.bandarenka.pl.

На гэтым сайце можна падпісацца пад пэтыцыяй ў абарону Зміцера Бандарэнкі, беларускага палітвязня, прысуджанага да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму за ўдзел у так званых «масавых беспарадках» 19 снежня 2010 года. Бандарэнка знаходзіцца ва ўмовах прыніжаючых чалавечую годнасць, у перапоўненай камеры, з высокай вільготнасцю. Ён не атрымлівае належнай медыцынскай дапамогі, у сувязі з чым яму пагражае ампутацыя правай нагі.

Петыцыя будзе накіраваная Аляксандру Лукашэнку і начальніку СІЗА, у якім знаходзіцца зняволены Зміцер Бандарэнка. Вы можаце дапамагчы агульнай справе, запісаўшы кароткі відэа-фільм са словамі падтрымкі для Зміцера і ягонай сям'і, напрыклад пры дапамозе мабільнага тэлефона. Усе фільмы будуць размешчаныя на сайце.

Сайт www.bandarenka.pl быў створаны ў межах кампанія шэфства над палітвязнем, ініцыяванай праваабарончай арганізацыяй Libereco-Partnership for Human Rights. Яе мэта - аказаць падтрымку палітычным вязням і іхнім сем'ям. У межах гэтай кампаніі еўрапейскія палітыкі выступаюць за вызваленне палітвязняў. Палітыкі заяўляюць аб апецы над адным са зняволеных і ягонай сям'ёй і становяцца ягоным заступнікам на міжнароднай арэне.

Марэк Мігальскі прыняў удзел у кампаніі Libereco і ўзяў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам. Як апякун палітвязня, Марэк Мігальскі будзе прыкладаць усе намаганні, каб аказаць падтрымку Зміцеру і ягонай сям'і, нагадваць аб ягонай справе і стала прыцягваць увагу грамадскасці ў Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах аб становішчы беларускіх палітвязняў. Менавіта з гэтай мэтай створаны сайт www.bandarenka.pl Інтэрнэт-сайт дасяжны ў 3 моўных версіях (польскай, расейскай, ангельскай).

Стваральнікі сайта запрашаюць усіх далучыцца да акцыі: падпішыцеся пад пэтыцыяй, запішыце відэа-файл са словамі падтрымкі для Зміцера Бандарэнкі і дашліце яго на адрас: biuro@mmbiuro.pl

Вы можаце таксама наведаць профіль акцыі на Facebook.

Партнёрам акцыі з'яўляецца партал «Восточный Корреспондент».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках