26 снежня 2024, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International: Беспрэцэдэнтнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

1
Amnesty International: Беспрэцэдэнтнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Праз 6 месяцаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ціск на іншадумства ў краіне не слабее.

Аб гэтым у сваёй заяве канстатуе міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Amnesty International працягвае заклікаць да вызваленьня ўсіх вязьняў сумленьня, якія былі затрыманыя і асуджаныя за мірнае ажыцьцяўленьне свайго права на свабоду сходаў і выказваньне меркаваньняў, паведамляе Радыё Свабода.

Арганізацыя зноў заклікае беларускія ўлады паважаць правы ўсіх зьняволеных і правесьці неадкладнае і бесстароннае расьсьледаваньне абвінавачаньняў у парушэньнях правоў чалавека, якія мелі месца, уключаючы катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў месцах пазбаўленьня волі.

Апошнія шэсьць месяцаў назіраецца беспрэцэдэнтнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, адзначае Amnesty International. Ключавыя фігуры апазыцыі былі затрыманыя, сталі ахвярамі жорсткага абыходжаньня і былі асуджаныя па выніках несправядлівых судовых працэсаў. Недзяржаўныя арганізацыі, актывісты грамадзянскай супольнасьці і журналісты зазналі перасьлед.

На сёньняшні дзень Amnesty International выявіла 12 вязьняў сумленьня ў Беларусі, якія былі асуджаныя ў сувязі з пасьлявыбарнымі пратэстамі. Арганізацыя мяркуе, што сьпіс вязьняў сумленьня можа быць пашыраны, дасьледаваньне кожнага выпадку працягваецца.

Amnesty International нагадвае беларускім уладам, што права на справядлівы судовы разбор зьяўляецца асноўным правам чалавека і выступае ў якасьці фундамэнтальнай гарантыі таго, каб людзі не былі несправядліва пакараныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках