15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салдат загінуў падчас рэпетыцыі парада

23
Салдат загінуў падчас рэпетыцыі парада

Салдат вайсковай часці Мінскага гарнізона, што ва Ўруччы, загінуў падчас абслугоўвання прыстасавання, якое прывезлі адмыслова для вайсковага парада.

“Народная Воля” даведалася, што прозвішча салдата Пешэвіч. На жаль, яго імя высветліць не ўдалося.

У вайсковай пракуратуры і прэс-службе Міністэрства абароны адмовіліся назваць і імя і прозвішча салдата, спаслаўшыся на службовую таямніцу. Прычына гібелі салдата таксама не называецца.

Трагедыя адбылася 23 чэрвеня. Вядома, што салдата, які служыў трэці перыяд тэрміновай вайсковай службы, ударыла токам.

Беларуская вайсковай пракуратура па факце смерці салдата распачала крымінальную справу.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках