15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У фантазіях Мясніковіча валюта ёсьць, кошты не растуць

94
У фантазіях Мясніковіча валюта ёсьць, кошты не растуць

У Беларусі стабілізаваўся валютны рынак, інфляцыя практычна спыненая.

Сваімі фантазіямі ў панядзелак у Менску падзяліўся прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас сустрэчы з дэлегацыяй літоўскіх бізнесменаў, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Нашыя цяжкасці - часовыя. Мы практычна ўжо спынілі інфляцыю, запрацаваў валютны рынак. Штодня паміж прадпрыемствамі ажыццяўляюцца ўгоды на $70 млн», - сказаў кіраўнік урада.

«На рынку наяўнай валюты насельніцтву прадаецца каля $200 млн на месяц», - дадаў М. Мясніковіч.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што для інвестараў будуць створаныя «ўсе ўмовы, ажно да умоваў свабодных эканамічных зон». Пры гэтым ён нагадаў, што з 1 студзеня будучага года пачынае рэальна працаваць Адзіная эканамічная прастора з Расеяй і Казахстанам, што гэтак жа павінна прыцягваць інвестараў.

М. Мясніковіч акцэнтаваў увагу на тым, што ў ходзе перамоваў з літоўскімі бізнесменамі будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя «з рэфармаваннем адносінаў уласнасці».

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках