27 снежня 2024, Пятніца, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маразм мацнее

46
Маразм мацнее

27 чэрвеня суд Савецкага раёна Гомеля прыняў беспрэцэдэнтнае ў гісторыі Беларусі рашэнне.

Ён прызнаў грамадскага актывіста Пятра Філона вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання). Сутнасць жа правапарушэння заключалася ў... запрашэнні, адрасаваным сябрам у сацыяльнай сетцы «Вконтакте», сустрэцца 27 чэрвеня ў 19.00 каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Гомелі.

Суд угледзеў у гэтым парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства і пакараў актывіста штрафам у памеры 3 базавых велічынь (105 тыс. рублёў), паведамілі БелаПАН у судзе Савецкага раёна Гомеля.

«Надпіс ў сацыяльнай сетцы Пётр пакінуў, па-мойму, у суботу. У панядзелак да яго уварваўся ўчастковы на падставе таго, што ў кватэры гучна грае музыка. Хлопца даставілі ў аддзел, склалі пратакол і адвезлі ў суд. Яшчэ Пётр пісаў у сацыяльнай сетцы зварот да афiцэраў КДБ: маўляў, пакіньце мяне ў спакоі, я хутка звальняюся, не псуйце жыццё ні мне, ні людзям. Мабыць, у яго былі праблемы на працы. Магчыма, гэта і стала прычынай затрымання - зварот да спецслужбаў», - заявіў БелаПАН рэгіянальны лідэр руху «За Свабоду» Пётр Кузняцоў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках