15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь патрапіла яшчэ ў адзін «чорны» спіс у ЗША

5
Беларусь патрапіла яшчэ ў адзін «чорны» спіс у ЗША

Дзярждэпартамент ЗША уключыў Беларусь у спіс краін, у якіх не прадпрымаецца дастатковых мер па спыненні гандлю людзьмі.

ЗША ў дакладзе дзеляць краіны свету на тры катэгорыі. Першая катэгорыя - краіны, якія цалкам выконваюць патрабаванні амерыканскага «Акта аб абароне ахвяраў гандлю людзьмі» (TVPA) 2000 года. У гэтую катэгорыю Вашынгтон уключыў ЗША, еўрапейскія краіны, Канаду, Аўстралію і Паўднёвую Карэю, паведамляе РІА Новости.

У другую катэгорыю краін - тых, якія не выконваюць патрабаванні Акту, але ажыццяўляюць «значныя крокі» ў справе барацьбы з гандлем людзьмі, разам з Беларуссю, дзярждэпартамент уключыў, Расею, Азербайджан, Афганістан, Ірак, Мексіку, Гватэмалу, Гаяну, Барбадос, Панаму, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны, Беліз, Трынідад і Табага, Кітай, Індыю.

Трэцяя катэгорыя краін - дзяржавы, якiя не выконваюць патрабаванні TVPA і не ажыццяўляюць ніякіх крокаў з тым, каб палепшыць сітуацыю ў гэтай сферы. Сярод іх Іран, Паўночная Карэя, М'янма, Кувейт, Судан, Конга, Маўрытанія, Эрытрэя, Зімбабвэ, Дамініканская Рэспубліка і Куба.

«Расея з'яўляецца крыніцай, транзітнай краінай і канчатковым пунктам прытрымлівання мужчын, жанчын і дзяцей, якія прымушаюць да працы і сэксуальнай эксплуатацыі ... Грамадзяне Расеі, а таксама грамадзяне Беларусі, Таджыкістана і Узбекістана прымусова прыцягваюцца да працы ў РФ», - адзначаецца ў дакуменце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках