16 лiстапада 2024, Субота, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуд Пачобуту зноў пераносіцца

10
Прысуд Пачобуту зноў пераносіцца

Суд без тлумачэнняў прычынаў перанес слуханне справы журналіста на 5 ліпеня.

Як паведаміў калега падсуднага Анджэя Пачобута журналіст Анджэй Пісальнік, у судзе Ленінскага раёна Гродна сёння на слуханнях у судзе выступілі адвакаты. «Яны не вельмі гаманкія, паколькі звязаныя падпіскай аб невыдаванні матэрыялаў справы. Аднак журналістам, якія сабраліся ля будынка суда, яны заявілі, што просяць цалкам апраўдаць Пачобута. Па розных прычынах, у тым ліку - па прычыне парушэнні ў дачыненні да іхняга падабароннага працэсуальных нормаў падчас ўзбуджэння крымінальнай справы і следства», - сказаў Пісальнік БелаПАН.

Судом апошняе слова Анджэя Пачобута перанесенае на 5 ліпеня.

Абарона не змагла патлумачыць рашэнне суда аб пераносе працэсу на 5 ліпеня, паколькі самім адвакатам прычыну не патлумачылі.

«Судовыя спрэчкі на гэтым скончаныя. У працэсе Пачобута засталося толькі апошняе слова і прысуд», - канстатаваў Пісальнік.

Нагадаем, на папярэднім пасяджэнні, 24 чэрвеня, пракурор Аляксандр Южык папрасіў суд прысудзіць Пачобута да пазбаўлення волі на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках