15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС вінаваціць Дзярждэп ЗША ў хлусні

45
Беларускі МЗС вінаваціць Дзярждэп ЗША ў хлусні

Заявы беларускага МЗС становяцца ўсё больш абсурднымі.

«Дзяржаўны дэпартамент ЗША дэзінфармуе кангрэс ЗША аб рэальным становішчы справаў у свеце. Магчыма, менавіта тут варта шукаць прычыны ілжывых стэрэатыпаў амерыканскай знешняй палітыкі», - заявіў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы даклад аб мерах па спыненні гандлю людзьмі ў розных краінах.

Як раней паведамляў БелаПАН, у дакладзе Беларусь аднесеная да катэгорыі краін, якія не выконваюць патрабаванні амерыканскага Акту аб абароне ахвяраў гандлю людзьмі ад 2000 года, але робяць «значныя крокі» у барацьбе з гандлем людзьмі. «Грамадзяне Расеі, а таксама грамадзяне Беларусі, Таджыкістана і Узбекістана прымусова прыцягваюцца да працы ў РФ», - гаворыцца ў дакуменце.

Па словах Савіных, спецыялісты падрыхтавалі даклад, кіруючыся «неабгрунтаванымі і адвольнымі адзнакамі», і аднеслі Беларусь да дзяржаваў, якія не прыкладаюць належных намаганняў да барацьбы з гандлем людзьмі.

«Гэтае сцвярджэнне цалкам супярэчыць рэальнаму становішчу справаў, - падкрэсліў Савіных. - Усяму свету вядома, што Беларусь выступіла ініцыятарам распрацоўкі глабальнага плана ААН па барацьбе з гандлем людзьмі. Нашая краіна сумесна з дзяржавамі-аднадумцамі дамаглася прыняцця гэтага дакумента на Генеральнай асамблеі ААН кансенсусам. Беларусь выступіла ініцыятарам стварэння гуртоў-аднадумцаў з дзяржаваў - сябраў ААН у Нью-Ёрку і Жэневе для актыўнага ўвасаблення гэтага плана ў жыццё».

Савіных нагадаў, што, на думку дзяржаў - сябраў ААН і спецдакладчыка ААН па правах чалавека, Беларусь «адносіцца да дзяржаваў, дзе супрацьдзеянне гандлю людзьмі ажыццяўляецца найбольш эфектыўна». «Такім чынам, спецыялісты Дзярждэпартамента цалкам праігнаравалі адзнакі ААН. Гэтая сітуацыя наглядным чынам даказвае неаб'ектыўны і ідэалагічна матываваны характар ​​дакладаў Дзярждэпа па праваабарончай тэматыцы», - сказаў Савіных.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках