15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шэсці ў Гомелі прынялі ўдзел 800 чалавек

73

У Гомелі ўлады зноў зрабілі ўсё, каб прадухіліць акцыю - была перакрытая не толькі плошча Леніна, але і сквер Кірылы Тураўскага.

У выніку ўсе людзі былі выцесненыя на прылеглыя вуліцы. Тады ўдзельнікі народных гулянняў сканцэнтравалася на тралейбусным прыпынку каля плошчы Леніна, паведамляе «Наша Ніва».

Былі гучныя апладысменты, адрасаваныя рэпетыцыі параду, якая ішла на плошчы. Людзі паднімалі рукі ўгору, гучна крычалі, некаторыя рвалі дробныя беларускія грошы.

Пад канец у акцыі нечакана аб'явіўся галоўны герой: імпазантны мужчына, які выйшаў на балкон дома, размешчанага насупраць прыпынку, дзе адбывалася дзеянне. Мужчына праявіў сябе выдатным акторам: ён рабіў выгляд, што людзі сабраліся для таго, каб пабачыць ягоную персону, махаў рукой, кланяўся, прычым рабіў усё гэта з вельмі ганарлівым і непрыступным выглядам.

Роўна ў 19.30 акцыя была завершаная - без эксцэсаў, без затрыманняў, аднак раптам атрымала нечаканы працяг.

Ад агульнай аддзялілася калона моладзі прыкладна ў 200-300 чалавек, якая рушыла па вуліцы Працы да Вечнага Агню, а затым па праспекце Леніна. Моладзь арганізавана пляскала ў далоні. На працягу ўсяго шляху рух калоны выклікаў адабрэнне мінакоў і аўтамабілістаў: кіроўцы сігналілі, людзі пляскалі.

Аднак шлях людзям перакрыў спецназ, які і стаў рассейваць калону. Некалькі чалавек былі затрыманыя.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках