26 снежня 2024, Чацвер, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікава адпраўляюць у калонію c самым жорсткім рэжымам

102
Саннікава адпраўляюць у калонію c самым жорсткім рэжымам

Адміністрацыя СІЗА МУС паведаміла, што кандыдата ў прэзідэнты адпраўляюць у Наваполацку калонію № 10.

«Вядома, што гэтая калонія знаходзіцца ў вельмі кепскім з пункту гледжання экалогіі месцы, акружаная хімічнымі прадпрыемствамі. Палітвязняў туды раней не адпраўлялі. А цяпер, мяркуючы па ўсім, гэта яшчэ адзін сродак ціску на Андрэя, спроба яго зламаць, калі не ў СІЗА, то ў калоніі. Мы ведаем, што ў гэтай калоніі ўжо знаходзіцца Мікіта Ліхавід, і ён ужо двойчы пабываў у штрафным ізалятары толькі за тое, што ён палітычны. Сваякі былых зняволеных, якія ўжо адбылі там пакаранне, кажуць, што Наваполацкая калонія - самае жудаснае месца і з пункту гледжання абыходжання са зняволенымі. Я не маю на ўвазе нейкае бязмежжа. Я маю на ўвазе хутчэй сляпое прытрымліванне статуту, рэжыму і гэтак далей. За найменшае парушэнне, спазненне на 30 секунд зняволеныя атрымліваюць пакаранні, што робіць нікчэмнымі шанцы на датэрміновае вызваленне», - паведаміла сайту charter97.org жонка Андрэя Саннікава, журналістка Ірына Халіп.

А вось, што пішуць пра Наваполацкую калонію на спецыяльным форуме былыя зняволеныя і іхнія сваякі:

«Гэтая зона ў Беларусі узорна-паказальная па выхаваўчым працэсе, ездзяць афіцэры з іншых зон досвед пераймаць. Таму з заменай тут цяжка. У гэтых месцах свае законы, не згодны - атрымлівай парушэнне...»

«І яшчэ - там вельмі проста атрымаць парушэнне за самую дробязь. Без парушэнняў там вельмі мала асуджаных, на жаль... Спазненне на хвіліну на пастраенне - атрымлівай парушэнне. «Узорная» - гэтым усё сказана...»

«Ну і з тэлефанаваннямі - тая ж самая прычына: жорсткі рэжым. Каб дазволіць тэлефанаванне, атрадніку трэба дбайна вывучыць кожнага асуджанага, ці варты ён тэлефанавання (а іх у яго 90 чалавек )...»

«Цяжка там з вызваленнем, таму што там за самую дробязь лепяць парушэнне. Гэта адзін момант. Як гаворыцца, сядзі ціха. Другі - гэта тое, што там нават пры маленькім пазове (нават не па справе, нават проста на рэчавае забеспячэнне) адкладаюць камісію. І ніхто не разбіраецца, што па справе-та пазову зусім няма і не было... Хоць, напэўна, гэта ва ўсіх зонах так. Толькі ў дзесятцы яшчэ да таго ж велізарная цянучка з усімі камісіямі, не вельмі ўжо там хочуць выпускаць на волю».

«Могуць прыйсці і за няголенасць (хоць ты 10 хвілін таму галіўся) уляпіць 15 сутак ШІЗА. А калі ты сядзіш нікуды не лезеш, то на ўсё дробязі заплюшчваюць вочы».

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках