28 снежня 2024, Субота, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады сакрэтна рыхтуюць шокавую тэрапію для насельніцтва

328
Улады сакрэтна рыхтуюць шокавую тэрапію для насельніцтва

Віцэ-прэм'ер РБ Сяргей Румас заявіў, што ўрад рыхтуе тэрміновыя і неадкладныя меры па выхадзе з крызісу.

«З улікам няпростага становішча ў эканоміцы ўрад заклапочанаы прыняццем тэрміновых і неадкладных мер па выхадзе з сітуацыі, якая склалася», - заявіў С. Румас, адкрываючы ў пятніцу пазачарговае пасяджэнне Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.

Разам з тым, адзначае АФН, чыноўнікі адмаўляюцца публічна казаць аб тым, што чакае беларусаў у найбліжэйшай будучыні, спасылаючыся на сакрэтнасць. Як заявіў намеснік міністра эканомікі РБ Андрэй Тур, існуючы ва ўрада антыкрызісны план з'яўляецца закрытым для грамадскасці.

«Прыняты план дзеянняў урада ва ўмовах дэвальвацыі. Гэты план закрыты, мы не маем права яго паказаць», - заявіў Тур.

Грыф «звышсакрэтнае» на антыкрызісным плане можна растлумачыць толькі радыкальнасці падрыхтаваных мераў, якія для большасці насельніцтва стануць свайго кшталту «шокавай тэрапіі», якой ўлады ўсімі сіламі спрабавалі пазбегнуць на працягу апошніх 20 гадоў.

Але без шокавай тэрапіі не абыйсціся, даў зразумець А. Тур.

«Такая дэвальвацыя, як у нас, за 20 гадоў была толькі ў адной дзяржаве. Гэта другі выпадак у сусветнай эканоміцы... эканоміка Беларусі перанесла два найцяжкіх шоку: рэзкае падвышэнне кошту імпарту энергарэсурсаў і дэвальвацыя нацыянальнай валюты на 56%», - патлумачыў Тур.

Напісаць каментар 328

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках