16 лiстапада 2024, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З крызісам беларускія чыноўнікі сталі больш красці

24
З крызісам беларускія чыноўнікі сталі больш красці

За чатыры месяцы 2011 года ў Віцебскай вобласці ў 1,5 разы павялічылася колькасць выяўленых фактаў крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Як паведаміла прэс-служба Генеральнай пракуратуры, па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці адбылося пасяджэнне каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. На ёй было разгледжанае пытанне аб эфектыўнасці работы праваахоўных органаў Віцебскай вобласці па барацьбе з карупцыяй, стане законнасці пры прыцягненні грамадзян да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў, піша «Ежедневник».

У 2010 годзе зарэгістравана 482 карупцыйныя злачынствы, у I квартале 2011 года - 122. У мінулым годзе павялічылася колькасць выяўленых фактаў крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненых ў буйным і асабліва буйным памеры, з 32 да 43, або на 34,4 адсоткі, фактаў атрымання хабараў - з 29 да 47, або на 60 адсоткаў.

У бягучым годзе больш чым у 1,5 разы павялічылася колькасць выяўленых праваахоўнымі органамі вобласці фактаў крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (з 40 да 64, або на 60 адсоткаў). Узбуджана 50 крымінальных спраў аб хабарніцтве (у 2010 годзе - 49). Пры гэтым значна ўзрасла колькасць фактаў атрымання хабараў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках