25 снежня 2024, Серада, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Monde: Беларусь не заслужыла дапамогі ад МВФ

29
Le Monde: Беларусь не заслужыла дапамогі ад МВФ

У эканамічных праблемах Беларусі вінаваты выключна Аляксандр Лукашэнка, піша французская Le Monde.

Газета пераконвае чытачоў у тым, што МВФ, да якога Беларусь звярнулася з просьбай аб дапамозе, павінен адмовіць Лукашэнку: «Ягоныя апошнія вар'яцтвы у валютнай і бюджэтнай сферах прывялі да найцяжэйшага крызісу нацыянальнай валюты, а дэвальвацыя беларускага рубля на 56% не выратавала эканоміку ад паралічу . Немінучы абвал можа паставіць пад пагрозу менскі рэжым».

«З якой нагоды МВФ дапамагаць Беларусі?» - задае рытарычнае пытанне газета. Ейная маленечкая эканоміка практычна не ўплывае на знешні свет, небяспека заражэння занадта слабая. Дапамога МВФ паслужыць толькі падтрыманню рэжыму і ягонай састарэлай эканамічнай мадэлі, гаворыцца ў артыкуле.

Для адмовы ў дапамозе цалкам дастаткова адных эканамічных прычын, не кажучы ўжо пра ўрокі мінулага, піша выданне, нагадваючы, што ў 2008 годзе Беларусь ужо звярталася ў МВФ, абяцаючы ў абмен на дапамогу правесці глыбокія рэформы. Але, як толькі крызіс мінуў, Лукашэнка ўзяўся за старое.

Мала надзеі, што на гэты раз сітуацыя апынецца іншай, - падчас адной са сваіх традыцыйных нападаў на рынкавую эканоміку Лукашэнка ўвёў усеагульны кантроль над коштамі для барацьбы з галапіруючай інфляцыяй, і прыгразіў звольніць міністраў, якія дапускаюць рост коштаў.

Менск таксама пайшоў супраць Расеі, важнага патэнцыйнага крэдытора, паставіўшы пад сумневы план прыватызацыі і прыстрашыўшы выслаць расейскіх журналістаў. Такія паводзіны, мякка кажучы, непрадказальныя, і МВФ павінен заняць жорсткую пазіцыю, а не чакаць «сапраўдных рэформаў», пакуль Лукашэнка застаецца пры ўладзе, падводзіць вынік Le Monde.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках