26 снежня 2024, Чацвер, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На межах Мытнага саюза адмяняецца кантроль

36
На межах Мытнага саюза адмяняецца кантроль

З сённяшняга дня Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстана адмяняе кантроль на ўнутраных межах.

Сачыць за транспартоўкай тавараў цяпер будуць у пунктах пропуску на знешніх рубяжах.

«Аддзелы мытнага афармлення і мытнага кантролю заходняга мытнага паста спынілі сваё існаванне», - абвясціў начальнік заходняга мытнага паста Смаленскай вобласці Сяргей Занегін, перадаюць «Вести.ру».

Гэта значыць, што Мытны саюз запрацаваў у поўную сілу.

Сваю працу мытнікі рабілі да апошняй секунды. І нават за 10 хвілін да поўнага адкрыцця мяжы ў іх былі наведвальнікі, якія афармляюць дакументы па старых правілах.

Апоўначы кампутары былі выключаныя, святло на працоўных месцах згашанае, пячаткі здадзеныя. На дарогах, на пад'ездах да паста, дэмантаваныя папераджальныя знакі.

Калі раней нават у гэты час тут часам ўзнікалі чэргі, то цяпер - паўпарожняя дарога. Машыны едуць без спыненняў, ніякіх праверак. Расея, Беларусь і Казахстан сталі адзінай тэрыторыяй з пункту гледжання мытні. Многія кіроўцы, вядома, па звычцы прытарможваюць ля паста. І, не ўбачыўшы нікога з мытнікаў, з несхаванай радасцю праязджаюць далей.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках