28 снежня 2024, Субота, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белэнерга» не можа расплаціцца і з Украінай

26
«Белэнерга» не можа расплаціцца і з Украінай

Беларусь павінная Украіне 35 мільёнаў даляраў за электраэнергію.

Пра гэта выданню «Коммерсант-Украина» паведаміла крыніца ў Міністэрстве энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны

Па ейных словах, гаворка ідзе пра суверэнны доўгу Беларусі перад пастаўшчыкамі. «Гаворка ідзе пра доўг «Белэнерга» перад украінскімі пастаўшчыкамі, які забяспечаны гарантыямі ўрада Беларусі», - патлумачыў суразмоўца выдання.

У маі энергахолдынга ДТЭК і дзяржкампанія «Укрінтэрэнерга» спынілі экспарт электраэнергіі ў Беларусь з-за даўгоў.

Аднак пасля спынення «па тэхнічных прычынах» энергапаставак з Расеі Беларусь вырашыла аднавіць энергаадносіны з Украінай.

У распараджэнні РБК daily апынуўся ліст першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі ягонаму ўкраінскаму калегу, першаму віцэ-прэм'еру Андрэю Клюеву. У ім прыносяцца выбачэнні за пратэрміноўку плацяжоў і выказваецца надзея на «развіццё добрасуседскіх адносін і аднаўленне паставак электраэнергіі з Украіны». Пры гэтым Менск выказвае гатовасць пагасіць запазычанасць, якая ўтварылася ў сакавіку-красавіку, да 15 ліпеня.

Раней з-за запазычанасцяў спыніла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь расейская кампанія «Інтэр РАО ЕС».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках