16 лiстапада 2024, Субота, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ: Крэмль плюнуў у душу

91
БТ: Крэмль плюнуў у душу

Крытыка на адрас Крамля прагучала ў прапагандысцкай перадачы «У цэнтры ўвагі» ў нядзелю.

«Упершыню за 20 гадоў сваёй гісторыі фестываль «Славянскі базар» апынуўся ўцягнуты ў палітыку, - грымеў у сваім рэпартажы Андрэй Крывашэеў. - Упершыню гасцей і ўдзельнікаў мульцікультурнай, але, у першую чаргу, славянскай падзеі не павіншаваў прэзідэнт Расеі. У фестываля ёсць душа, кажуць ягоныя ўдзельнікі. Сваім грэбаваннем Крэмль у гэтую душу плюнуў. Такое меркаванне дзеячаў мастацтва».

На самой справе «Базар» быў уцягнуты ў палітыку заўсёды. Фестываль іграў значную ролю для лукашэнкаўскай прапаганды. Нараўне з «Дажынкамі» і святамі Дня Перамогі і 3 ліпеня, ён выкарыстоўваецца для дэманстрацыі поспехаў рэжыму і ягонай пераемнасці савецкай традыцыі, нагадвае «Наша Ніва».

За вялікія грошы на «Славянскі базар» прывозяць пераважна зорак расейскай поп-сцэны. Бюджэт фестывалю значна перавышае выдаткі на іншыя культурныя мерапрыемствы ў Беларусі.

«Наўрад ці выпадкова, але ігнараванне Крамлём найважнейшых саюзных дат і падзей - ад дня пачатку Вялікай Айчыннай да Віцебскага фестывалю - супалі з ультыматумам: ад Беларусі патрабуюць здаць актывы на $7,5 млрд, прычым па сваім расейскаму сцэнары, гэта значыць хутка, ціха, танна, і алігархам», - заявіла БТ.

Два тыдні таму ў той жа праграме лукашэнкаўскага тэлебачання быў выказаны тэзіс, што прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў не прыляцеў у Брэст 22 чэрвеня, бо яму было б сорамна глядзець у вочы расейскім ветэранам, якія, як было заяўлена, жывуць на радзіме ў галечы.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках