15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч і Анастасія Палажанка возьмуць шлюб у турме

75
Зміцер Дашкевіч і Анастасія Палажанка возьмуць шлюб у турме

Вяселле пройдзе восенню ў калоніі ў Горках, дзе лідэр «Маладога фронту» адбывае двухгадовы тэрмін турэмнага зняволення.

Пра гэта «Радыё Рацыя» ў лісце паведаміў сам Зміцер Дашкевіч.

Маладыя людзі вырашылі ўзаконіць свае адносіны, не чакаючы вызвалення, і цяпер афармляюць усе неабходныя дакументы.

- Сведкаў і вясельнага фатографа ў калонію, хутчэй за ўсё, не пусцяць, аднак мы пасля заключэння шлюбу спадзяемся атрымаць ад адміністрацыі дазвол на пазачарговае спатканне, - распавяла «Радыё Рацыя» Анастасія Палажанка.

Самая ж галоўная праблема на сённяшні дзень, па словах маладых, тое, што канфіскаваны пашпарт Дашкевіча працягвае знаходзіцца ў КДБ. Галоўны дакумент маладафронтаўскага лідэра забралі падчас аднаго з зімовых ператрусаў, аднак і гэтую перашкоду, спадзяецца Анастасія, атрымаецца пераадолець.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках