26 снежня 2024, Чацвер, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі надзімаецца новы фінансавы пузыр

35
У Беларусі надзімаецца новы фінансавы пузыр

Дзякуючы рэзкаму росту адсоткаў ставак па дэпазітах банкаўскай сістэме атрымалася пераламаць тэндэнцыю па адтоку рублёвых укладаў.

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, за чэрвень ўклады насельніцтва выраслі на 926 млрд беларускі рублёў, або на 10,1 адсотка, і дасягнулі 10,1 трлн беларускіх рублёў. Банкаўскай сістэме атрымалася адбіць майскі правал, калі за месяц рублёвыя ўклады скараціліся на 900 млрд рублёў.

Сітуацыя з замвалютнымі ўкладамі застаецца ранейшай. Пасля разважанняў Лукашэнкі аб тым, навошта беларусам валюта, грамадзяне нашай краіны не рызыкуюць звязвацца з дзяржавай і па магчымасці забіраюць з банкаў назапашванні ў замежнай валюце. Толькі за месяц дэпазіты ў СКВ скараціліся на 240,2 млн даляраў (у маі - на 469, 3 млн) і на 1 ліпеня склалі 3,5 млрд даляраў ЗША.

У цэлым рублёвыя і замвалютныя ўклады насельніцтва ў пераліку на нацыянальную валюту на 1 ліпеня склалі 27,4 трлн беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках