15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Францыі параўнаў беларускіх палітвязняў з вялікімі вязнямі Бастыліі

9
Амбасадар Францыі параўнаў беларускіх палітвязняў з вялікімі вязнямі Бастыліі

Мішэль Рэнеры перакананы, што беларускія ўлады павінныя выпусціць іншадумцаў з турмаў.

«Гісторыя паказвае, што наяўнасць іншадумцаў у турмах ніколі не ўзвялічвала дзяржаву», - заявіў амбасадар Францыі Мішэль Рынеры на ўрачыстым прыёме ў гонар нацыянальнага свята - Дня ўзяцця Бастыліі. Пры гэтым ён параўнаў сённяшніх асуджаных за падзеі 19 снежня кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзянскай супольнасці з вялікімі вязнямі Бастыліі. «Сёння свет добра памятае імёны зняволеных Бастыліі: Вальтэр, Бамаршэ. Але на імёны суддзяў гісторыя забылася назаўжды!»- сказаў французскі дыпламат, перадае «Інтэрфакс».

М. Рэнеры падкрэсліў, што «пытанне прымірэння цяпер досыць актуальнае для Беларусі». Амбасадар адзначыў, што Францыя заўсёды магла аб'ядноўваць супрацьлеглыя погляды. «У 1792 годзе, калі ўся Еўропа выступіла супраць французскай рэвалюцыі, мы з'ядналі ўсе нашыя сілы, каб выйграць бітву пры Вальмі. А пасля заканчэння Другой сусветнай вайны генерал дэ Голь аднавіў Францыю разам з урадам нацыянальнага адзінства, у якім былі і камуністы і прадстаўнікі правых сіл».

М. Рэнеры таксама выказаў упэўненасць, што «Беларусі не варта пераконваць іншых, што існуе пагроза яе дзяржаўным межам».

«Я лічу, што вашая краіна стане мацнейшай, калі на яе тэрыторыі будуць улічвацца ўсе думкі. Францыя хацела б супрацоўнічаць менавіта з аб'яднанай і прыміранай Беларуссю», - канстатаваў дыпламат.

Прамова амбасадара была сустрэтая гучнымі і працяглымі апладысментамі, на што ён заўважыў: «Пляскаць сёння можна».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках