24 снежня 2024, aўторак, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tageszeitung: Арышт маўклівых беларусаў

10
Tageszeitung: Арышт маўклівых беларусаў

Беларуская паліцыя ўжывае сілу ў дачыненні да ўдзельнікаў «маўклівых» пратэстаў, піша Die Tageszeitung.

Нязгодныя з рэжымам дамаўляюцца аб арганізацыі пратэстаў праз сацыяльныя сеткі.

Як паведамляе аўтар артыкула Барбара Эртэль са спасылкай на праваабаронцаў, падчас новых акцый пратэсту ў Менску і іншых гарадах, «шматлікія дэманстранты былі збітыя, па меншай меры 100 чалавек арыштаваныя, сярод іх - некалькі журналістаў».

Дэманстрацыя пад лозунгам «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» - ужо шостая запар, і ўрад кожны раз адказвае ужываннем сілы і арыштамі, аднак апазіцыя, здаецца, больш не дае сябе запалохаць, гаворыцца ў артыкуле.

Адной з прычын незадаволенасці насельніцтва стаў цяжкі эканамічны крызіс, прыкметамі якога з'яўляюцца галапуючая інфляцыя, абясцэньванне беларускага рубля, памяншэнне валютных рэзерваў і дэфіцыт некаторых тавараў.

Як паведамляе выданне, у Маскве ў кіраўніка ўрада Беларусі Міхаіла Мясніковіча адбыўся дыялог з расейскімі інвестарамі. Акрамя таго, дапамогу ў памеры каля 500 млн еўра Беларусь ужо атрымала ад Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

Сітуацыя з абаронай правоў чалавека ў Беларусі стала ў сераду тэмай для абмеркавання ў знешнепалітычным камітэце Еўрапейскага парламента. Дэпутат ад Польшчы Яцэк Пратасевіч прывёў у прыклад польскага журналіста, які за свае крытычныя выказванні ў адрас Лукашэнка атрымаў «усяго толькі» ўмоўны тэрмін. Па словах дэпутата, гэта - «знак, што санкцыі ЕЗ у дачыненні да Мінска далі эфект».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках