25 снежня 2024, Серада, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gallup: Беларусы не давяраюць сваёй валюце

10

Толькі 22% беларусаў напярэдадні выбараў прэзідэнта ў мінулым годзе былі гатовыя захоўваць свае зберажэнні ў нацыянальнай валюце.

Такія звесткі публікуе даследчы цэнтр Gallup на аснове апытання 1000 рэспандэнтаў ва ўзросце 15 гадоў і больш сталых, праведзенага ў маі-верасні 2010 года. Хібнасць даследавання складае 4 адсоткавых пункты.

Больш за ўсё беларусы давяралі амерыканскаму даляру (39%), еўра (9%) і расейскаму рублю (1%). 16% захоўваюць зберажэнні ў некалькіх валютах, астатнія альбо не змаглі даць адказ (9%), альбо не ашчаджаюць зусім (3%).

У прэс-рэлізе па выніках даследавання асабліва падкрэсліваецца, што дэвальвацыя беларускага рубля ў маі 2011 года яшчэ больш падарвала давер насельніцтва да нацыянальнай валюты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках