25 снежня 2024, Серада, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катаванні ў Салігорскім ізалятары

12
Катаванні ў Салігорскім ізалятары

Толькі ўвечары 19 ліпеня, на шостыя суткі арышту, маладафронтаўца Івана Шылу шпіталявалі.

Малады чалавек быў дастаўлены ў Салігорскі скурвендыспансэр з-за абвастрэння алергічнай хваробы, якую ён атрымаў у беларускім войску падчас палітпрызыва, паведамляе сайт Saligorsk.org.

Па словах Івана Шылы, хуткую дапамогу яму выклікалі яшчэ ў пятніцу 15 ліпеня, але з-за адсутнасці лекара неабходнай спецыялізацыі і блізкіх выходных яго пакінулі за кратамі да панядзелка. У панядзелак супрацоўнікі ІЧУ адмовіліся везці маладога чалавека ў лякарню нібыта з-за адсутнасці транспарту. За гэты час стан здароўя Івана Шылы значна пагоршыўся, усё цела пакрылася чырвонымі плямамі і пухірамі.

Нават 19 ліпеня адміністрацыя Салігорскага ІЧУ адмаўляла Івану Шыла ў шпіталяванні і хуткай медычнай дапамозе, адкрытым тэкстам пасылаючы маладога чалавека «на тры літары», за якія нібыта і адбывае пакаранне сам юнак. Толькі праз скандал Івана Шылу нарэшце даставілі ў дыспансер, дзе лекары пастанавілі змясціць яго на стацыянарнае лекаванне.

Малады чалавек звязвае абвастрэнне алергіі з абсалютна антысанітарнымі ўмовамі ўтрымання зняволеных у Салігорскім ІЧУ і ігнараваннем з боку адміністрацыі патрабаванняў аб медыцынскай дапамозе.

Варта адзначыць, што Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання вызначае катаванне, як любое дзеянне, якім асобе наўмысна наносіцца моцны боль або пакуты, фізічныя ці псіхалагічныя, ... калі такі боль ці пакута прычыняюцца дзяржаўнай службовай асобай.

Нагадаем, што Іван Шыла быў затрыманы і абвінавачаны ў «нецэнзурнай лаянцы» ў мінулую сераду, 13 ліпеня, у цэнтры Салігорска падчас правядзення па ўсёй краіне маўклівых акцый пратэсту. Праз два дні суддзя Бураўцоў прызначыў маладому чалавеку пакаранне ў выглядзе васьмі сутак арышту. Такім чынам пасля праходжання курса лячэння Івану Шылу прыйдзецца вярнуцца ў ізалятар часовага ўтрымання і адседзець яшчэ двое сутак арышту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках