27 снежня 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бандарэнку звезлі з лякарні невядомыя ў цывільным

105
Бандарэнку звезлі з лякарні невядомыя ў цывільным

Сёння палітвязня павінныя былі даставіць з турэмнай лякарні ў 5-ю клініку Менска на аперацыю.

З раніцы ля клінікі сабраліся людзі, якія хацелі выказаць салідарнасць з каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якому пагражае прымусовае аперацыя.

Як паведаміла сайту charter97.org жонка Зміцера Бандарэнкі, палітвязня прывезлі ў прыёмны пакой клінікі пад аховай. Пасля невядомы чалавек у цывільным запатрабаваў, каб Вольга Бандарэнка заклікала людзей сысці з будынка лякарні і прыгразіў, што ў адваротным выпадку «Бандарэнку павязуць назад».

Вольга Бандарэнка не магла ў гэтай сітуацыі нічога зрабіць, яна патлумачыла, што людзі прыйшлі на знак салідарнасці з палітвязнем. У выніку, калі Зміцера Бандарэнку хацелі афармляць у лякарню, гэты чалавек у цывільным загадаў: «Не афармляць яго!», і, па словах Вольгі Бандарэнка, ейнага мужа кудысьці павезлі.

Нагадаем, што з-за сур'ёзных праблем з хрыбетнікам (грыжы міжхрыбетнікавага дыску, зашчымлення спінных нерваў, парэзу нагі) каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка быў пераведзены з СІЗА МУС у Рэспубліканскую турэмную лякарню, якая знаходзіцца там жа, дзе і ізалятар, на вуліцы Валадарскага ў Менску. На днях адміністрацыя заявіла, што Бандарэнка павінен альбо адпраўляцца ў калонію, дзе ён павінен адбыць 2 гады агульнага рэжыму за ўдзел у акцыі 19 снежня, альбо класціся на аперацыю. У кансультацыі нейрахірурга яму адмоўлена. Аперацыя павінная быць праведзеная 26 ліпеня.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках