26 снежня 2024, Чацвер, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч: Мы адмаўляем магчымасць якіх-небудзь просьбаў аб памілаванні

35
Статкевіч: Мы адмаўляем магчымасць якіх-небудзь просьбаў аб памілаванні

Другі ліст запар пасля працяглага перапынку атрымала ад палітвязня Мікалая Статкевіча ягоная жонка Марына Адамовіч.

У суботу адзін за адным прыйшлі адразу два лісты, напісаныя з перапынкам у чатыры дні, паведамляе «Беларускі партызан».

«Пасля паездкі ў гэтыя мясціны адной істоты тут пачалі «закручваць гайкі» ў «паўстанцаў». Магчыма, гэта звязана з тым, што ўсе мы адмаўляем магчымасць любых просьбаў аб памілаванні і палітычным прытулку. А, магчыма, да «таварыша» дайшло, што гэта не ён пасадзіў, а яго пасадзілі. І мазгі пачатало «клініць», - піша Статкевіч.

Апошнія тыдні навіна аб інфармацыйнай блакадзе «снежанцаў» у Шклоўскай калоніі № 17 стала здабыткам галоснасці. Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч ў другім запар лісце да жонкі называе прычыну прэсінгу: «ўсе мы адмаўляем магчымасць якіх-небудзь просьбаў аб памілаванні і палітычным прытулку».

У лісце Статкевіч таксама адзначае, што «тут досыць шмат добрых годных людзей». «Але амаль ва ўсіх - годных альбо нягодных - да гэтай улады стаўленне аднолькавае. Усе яны на сабе адчуваюць, што адбываецца з краінай: па лістах сваякоў, якія не маюць грошай, каб прыехаць; па харчаванні ў тутэйшай сталовай, па коштах у турэмнай краме», - адзначае палітык.

«Смешныя рэчы наогул адбываюцца. Схадзіў на курсы ангельскай мовы адзін раз - а потым мне забаранілі. Але я ўзяў у бібліятэцы дапаможнік - вучу самастойна. Ведаючы ўласную ўпартасць, мяркую, гэта і прымусіць мяне яе вывучыць», - піша Мікалай Статкевіч.

На здароўе палітвязень не скардзіцца. «Адчуваю сябе добра. Усё астатняе - з маім вялікім вайсковым і «крымінальным» досведам - пераадольнае», - піша ён.

Палітык перадае прывітанні ўсім, хто піша яму, бо лістоў ён ні ад каго, акрамя сваёй жонкі, не атрымлівае.

Як адзначыла Марына Адамовіч, «таварышу палкоўніку, відаць, стала крыўдна, але затое лісты ідуць два дні запар...» Гаворка ідзе аб тым, што каля месяца жанчына наогул не атрымлівала лістоў ад мужа, а цяпер атрымала адразу два - адно за адным... Гэта адбылося пасля візіту Марыны Адамовіч ў Шклоўскую калонію і «размовы» з начальствам.

26 мая суд Ленінскага раёна Менска па абвінавачванні ў арганізацыі «масавых беспарадкаў»

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках