27 снежня 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз патрабуе спыніць здзекі над палітвязнямі

61
Еўразвяз патрабуе спыніць здзекі над палітвязнямі

Амбасада Польшчы, якая старшынюе зараз у Еўразвязе, выступіла з заявай з нагоды стану здароўя Зміцера Бандарэнкі.

«Сябры Еўрапейскага звяза даведаліся аб няўстойлівым стане здароўя і жорсткім абыходжанні са Зміцерам Бандарэнкам, які знаходзіцца пад вартай», - гаворыцца ў заяве лакальнага старшынства ЕЗ.

«Мы разумеем заклікі сям'і Бандарэнка аб тым, што неадэкватны працэс рэабілітацыі пасля хірургічнага ўмяшання можа прывесці да інваліднасці Бандарэнкі, - адзначае амбасада. - Лакальнае старшынства ЕЗ цалкам падзяляе заклапочанасць сям'і і паплечнікаў Бандарэнкі і заклікае ўлады Беларусі забяспечыць Бандарэнку неабходнае лячэнне, медыцынскі агляд і рэабілітацыю».

«Лакальнае старшынства ЕЗ па-ранейшаму настойліва заклікае ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных», - падкрэсліваецца ў заяве.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах 2010 года, Бандарэнка ў красавіку быў асуджаны да двух год пазбаўлення волі за «арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўны ўдзел у іх».

Пасля затрыманьня ў снежні мінулага года і ўтрымання пад вартай у СІЗА КДБ у яго абвастрыліся хранічныя захворванні. У маі яго агледзеў лекар-неўролаг, які заявіў, што вязню патрэбная аперацыя - у яго дыягнаставалі чатыры грыжы дыскаў хрыбетніка, ушчамленне трох спіннамазгавых нерваў. У чэрвені стан зняволенага пагоршыўся, яго перавялі ў медсанчастку, а пасля ў Рэспубліканскую турэмную лякарню. Бандарэнку паставілі перад выбарам: адпраўка ў калонію альбо аперацыя. У такіх умовах ён вымушаны быў даць пісьмовую згоду на аперацыю. Пры гэтым у кансультацыі нейрахірурга асуджанаму адмоўлена. Фактычна гаворка ідзе аб прымусовай аперацыі, заяўляюць родныя, сябры і аднадумцы Зміцера.

25 ліпеня ў 10.00 Бандарэнку даставілі ў 5-ю клінічную лякарню Менска, дзе на наступны дзень яму павінныя былі зрабіць аперацыю. «Я прайшла ў прыёмнае аддзяленне, каля ўваходу стаялі сябры Зміцера, - паведаміла яго жонка Вольга Бандарэнка. - Увайшоў чалавек у цывільным і сказаў, што калі мы не хочам непрыемнасцяў, то павінныя разысціся. Я была ўнутры, калі мне паведамілі, што машына, у якой знаходзіўся муж, з'ехала». Па словах жонкі палітыка, лекары ўжо практычна аформілі дакументы, але, калі Бандарэнку звезлі, іх «паклалі ў стол».

Увечары стала вядома, што Зміцер Бандарэнка знаходзіцца ў следчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага. Бліжэй да ночы 25 ліпеня палітвязня ўсё-ткі даставілі ў нейрахірургічнае аддзяленне 5-й лякарні Менска.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках