16 лiстапада 2024, Субота, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камароўскі рынак акупавалі спецслужбы

507
Камароўскі рынак акупавалі спецслужбы

Няма мяжы абсурднасці таго, што адбываецца ў Беларусі.

Нагадаем, што ў сераду 27 ліпеня «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» заклікала менчукоў прыйсці да 13.00 на Камароўскі рынак і проста стаяць ля гандлёвых кропак.

Да гэтага часу на рынку з'явілася досыць вялікая колькасць апранутых у форму міліцыянтаў і людзей у цывільным. Яны хадзілі па тэрыторыі крытага рынку, спыняліся каля чэргаў ля гандлёвых кропак, прыслухоўваліся да размоваў людзей, назіралі за іхнімі настроямі.

Пасля на плошчы перад рынкам пачалі з'яўляцца байцы спецназа і людзі ў цывільным з відэакамерамі і іншай відэазапісваючай апаратурай.

Таксама людзі ў цывільным з рацыямі занялі назіральныя пазіцыі на балконе другога паверха гандлёвага павільёна, адкуль адкрываецца агляд на ўсю гандлёвую залу, размешчаную на першым паверсе.

Акрамя таго, на прылеглых да рынку вуліцах і ў дварах размешчаных побач дамоў з'явіліся аўтобусы без нумароў, у якіх сядзелі людзі ў цывільным.

Па сведчанні відавочцаў, людзі ў цывільным хавалі рацыі ў чорныя гаспадарчыя пакеты і праз іх вялі перамовы. Прадстаўнікі аховы Камароўскага рынку выйшлі да журналістаў і праз гучнагаварыцелі папярэдзілі іх аб тым, што здымка на рынку забароненая і папрасілі не тоўпіцца перад цэнтральным уваходам.

У выніку напрацягу паловы гадзіны, якія планавалася праводзіць акцыю, каля рынка з'яўляліся групы людзей, але паколькі ніякіх сумесных дзеянняў яны не прадпрымалі, пазнаць іх было складана нават спецназу. Рынак жа ўвесь гэты час проста кішэў супрацоўнікамі сілавых структур.

Напісаць каментар 507

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках