16 лiстапада 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Дашкевіча не пускаюць адваката

41
Да Дашкевіча не пускаюць адваката

У чацьвер адвакат Змітра Дашкевіча Мар’яна Сямешка і нявеста палітвязня Наста Палажанка выправіліся ў калонію ў Горкі.

Намеснік кіраўніка калоніі адмовіўся пускаць адваката да хлопца, абгрунтаваўшы гэта тым, што Зміцер у карцары. Тым не менш, паводле заканадаўства адвакат мае права на сустрэчу з падабаронным у любы час у незалежнасці ад таго, дзе знаходзіцца вязень. Дзеянні намесніка кіраўніка калоніі незаконныя, паведамляе прэс-служба МФ.

Наста Палажанка мяркуе, што адваката могуць наўмысна не пускаць да Дашкевіча, каб яна не бачыла пабоі на целе хлопца.

Нам паступілі звесткі, што Змітра збівалі ў карцары. Адміністрацыя калоніі была вельмі раззлаваная тым, што інфармацыя пра ягонае заключэнне ў ШЫЗА, а таксама пра заключэнне ў карцар вязня Руслана Ладнова, які дапамог Дашкевічу, выйшла ў Інтэрнэт. Намеснік кіраўніка калоніі нам так і сказаў, што вельмі незадаволены брудам, які выліўся на калонію ў Інтэрнэце”, – распавядае Палажанка.

Вядома, што зараз начальнік горацкай калоніі сп. Кавалёў знаходзіцца на нарадзе ў Дэпартаменце выканання пакаранняў у Менску. Наста Палажанка просіць журналістаў тэлефанаваць у ДВП і пытацца наконт стану Змітра Дашкевіча, наконт забароны на сустрэчу з адвакатам: “Мы з адвакатам застаемся ў Горках і вельмі спадзяемся, што пасля нарады начальнік калоніі дазволіць адвакату пабачыцца з Дашкевічам”.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках