15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ён баіцца апладысментаў (Відэа)

157
Ён баіцца апладысментаў (Відэа)

Беларускі дыктатар апрануў фуражку з піначэтаўскай аколышам і выпусціў на вуліцу чэкістаў ў цывільным.

Акцыя «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» не стала сапраўднай беларускай рэвалюцыяй дзякуючы суладным дзеянням беларускіх чэкістаў. Пераапрануўшыся ў цывільнае, яны адправілі ў аўтазакі не менш за сто чалавек (праваабаронцы кажуць пра 380 затрыманых), усе дзеянні якіх зводзіліся да гучных вулічных апладысментаў. У панядзелак у некалькіх судах Менска пройдуць адміністрацыйныя працэсы над затрыманымі. Па досведзе мінулых падобных акцый, як правіла, іхнія удзельнікі караюцца штрафамі і арыштамі на тэрмін да 15 сутак, піша Дзмітрый Бабіч на сайце Расейскага інфармацыйнага агенцтва «Новости».

Ці значыць гэта, што ў Лукашэнкі ёсць падстава для святкавання? Не думаю. Ужо з досыць правакацыйнага слова «рэвалюцыя» ў назве акцыі відаць, што ейныя арганізатары наўрад ці разлічвалі на неадкладнае звяржэнне рэжыму. Вулічнымі апладысментамі ў загадзя абвешчаны дзень ўладу не бяруць - каб гэта разумець, неабавязкова звяртацца да Леніна. Відавочна, мэта арганізатараў - людзей маладых і прасунутых - была іншая. Гэтая мэта - падштурхнуць Лукашэнка на дзеянні, відавочна абсурдныя нават для тых беларусаў, якія не мараць пра рэвалюцыю. А беларускі прэзідэнт, што апрануў шапку з піначэтаўскім аколышам і выпусціў на вуліцу чэкістаў ў цывільным, забяспечыў для гэтай акцыі суцэль адпаведнае відэа.

Пачнуцца суды, і ўлада зноў апынецца перад праблемай - за што саджаць? За тое, што людзі пляскалі ў ладкі на вуліцы? Можна і пасадзіць, але якая ж хваленая стабільнасць улады, якая баіцца пляскання ў ладкі? Да гэтага часу такіх пляскаў баяліся толькі камары.

Тое, што адбываецца ў Беларусі - урок для іншых рэжымаў СНД. Сапраўдная стабільнасць - гэта не калі ўлады саджаюць, а калі саджаць няма за што. Такая сітуацыя быццам бы складалася ў Беларусі да скандальных снежаньскіх выбараў, калі з краіны амаль сышоў страх. Разгоны мітынгаў і пасадкі гэтую стабільнасць разбурылі.

У нядаўна апублікаваным дакладзе агенцтва Moody's, які спецыялізуецца на крэдытных рэйтынгах, адзначаецца падзенне магчымасцяў для Беларусі прыцягнуць замежныя крэдыты. Падобныя крэдыты і інвестыцыі на самой справе не абыходзілі і лукашэнкаўскую Беларусь - капіталу не ўласцівыя сантыменты з нагоды адсутнасці свабоды. Па статыстыцы, пякую прыводзіць Moody's, на долю замежнікаў прыходзіцца больш за чвэрць укладанняў у беларускіх банках. Але цяпер гэтыя грошы могуць сысці - менавіта таму, што Лукашэнка так упарта паўтарае, што ўсё добра. Калі аптымізм убіваецца ў людзей дубінкамі, у лепшую будучыню не вераць - ні дома, ні за мяжой.

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках