25 снежня 2024, Серада, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША асуджае «жорсткую тактыку» беларускіх уладаў

20
Дзярждэп ЗША асуджае «жорсткую тактыку» беларускіх уладаў

Улады ЗША занепакоеныя ўсё больш жорсткімі метадамі, якія ўжываюцца беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў.

Аб гэтым заявіла прадстаўніца дзярждэпартамента Вікторыя Нуланд.

«ЗША асуджаюць ўсё больш жорсткую тактыку, што ўжываецца беларускімі ўладамі супраць дэманстрантаў і журналістаў падчас штотыднёвых акцый пратэсту, якія праводзяцца з пачатку чэрвеня», - заявіла яна на брыфінгу ў Вашынгтоне.

«Сотні дэманстрантаў, у тым ліку больш за 20 журналістаў, якія асвятлялі акцыю пратэсту, былі затрыманыя падчас апошняй такой дэманстрацыі 6 ліпеня. Мы заклікаем урад Беларусі вярнуць свабоду ўсім затрыманым і выконваць правы насельніцтва Беларусі, у тым ліку, права на свабоду сходаў», - дадала яна.

Нуланд падкрэсліла, што ЗША працягваюць заклікаць да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Раней палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект, які прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць Менску за парушэнне правоў чалавека. Дакумент пад назвай «Закон аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі ад 2011 года» быў прыняты вусным галасаваннем позна ўвечары ў сераду і адпраўлены на разгляд Сената.

Закон дазваляе ўводзіць карныя меры, у тым ліку супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў і спецслужбаў Беларусі, якія маюць дачыненне, на думку ЗША, да падаўлення іншадумства, акцый пратэсту, а таксама да пераследу рэлігійных дзеячаў, праваабаронцаў, прадстаўнікоў апазіцыі, супрацоўнікаў незалежных СМІ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках