26 снежня 2024, Чацвер, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За ўдзел у акцыі 6 ліпеня ўжо асуджана 193 чалавекі

14
За ўдзел у акцыі 6 ліпеня ўжо асуджана 193 чалавекі

У праваабаронцаў да гэтага часу няма дакладнай інфармацыі аб колькасці затрыманых і асуджаных за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 6 ліпеня.

Па дадзеных на 15.00 8 ліпеня, усяго асуджана 193 чалавекі, з іх 92 - у Менску. Па словах праваабаронцаў, інфармацыю прыходзіцца збіраць па крупінках, «усё закрытае», перадае БелаПАН.

Увечары 6 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту ў Беларусі было затрымана, паводле інфармацыі праваабаронцаў, прыкладна 400 чалавек, у тым ліку ў Менску - каля 190 чалавек.

Усяго за час правядзення з 8 чэрвеня акцый маўклівага пратэсту, арганізаваных інтэрнэт-супольнасцю «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», у Беларусі было затрымана каля 1.730 чалавек, у тым ліку журналісты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках