25 снежня 2024, Серада, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікулаш Дзурында: «Беларускі рэжым не вытрымае»

8
Мікулаш Дзурында: «Беларускі рэжым не вытрымае»

«Рэжым гэтага не вытрымае, і свабода праб'е сабе дарогу», - сказаў міністр замежных справаў Славакіі Мікулаш Дзурында.

Заява прагучала пасля пятнічнай сустрэчы кіраўніка МЗС Славакіі з беларускімі грамадзянскімі актывістамі, паведамляе рэсурс webnoviny.sk.

Дзурында сустрэўся ў Браціславе з палітолагам Паўлам Усавым, шэф-рэдактарам інтэрнэт-часопіса 34mag.net Ірынай Віданавай і мэнэджэрам фонду Belarus Public Policy Анастасіяй Клімовіч. Беларускія госці знаходзяцца ў Славакіі па запрашэнні славацкага знешнепалітычнага ведамства і фонду Pontis.

Пасля сустрэчы кіраўнік МЗС Славакіі заявіў, што, на ягоную думку, смеласць людзей у Беларусі расце. «Мы павінныя даць людзям у Беларусі больш дакладна зразумець, што мы іх у Еўразвязе чакаем. Беларусь мы ўспрымаем як адназначна еўрапейскую краіну», - адзначыў Мікулаш Дзурында.

Па словах кіраўніка славацкага МЗС, ягоная краіна павінная далей здзяйсняць ціск на лукашэнкаўскі рэжым, каб паказаць, што той тып палітыкі, пры якім людзей звальняюць толькі за тое, што яны хочуць свабодна выказаць сваё меркаванне, для Славакіі непрымальны.

«Мы вельмі інтэнсіўна вывучаем магчымасці, як далей дапамагаць патрэбнаму развіццю ў Беларусі», - падкрэсліў Дзурында.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках