16 лiстапада 2024, Субота, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадскі транспарт падаражэў і ў Магілёўскай вобласці

24
Грамадскі транспарт падаражэў і ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці па рашэнні аблвыканкама 31 ліпеня на 7% выраслі тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце.

Цяпер кошт праезду ў гарадскіх аўтобусах і тралейбусах складае 750 рублёў (было 700), у маршрутных таксі - 1.450 рублёў (было 1.350).

Як патлумачылі БелаПАН у аддзеле транспарту і камунікацый Магілёўскага аблвыканкама, падаражэнне праезду звязана з ростам коштам на паліва і запасныя часткі. «Толькі кошт аўтамабільнага паліва з пачатку года вырас больш чым на 60%", - сказаў галоўны спецыяліст аддзела Васіль Калгін. Па ягоных словах, аўтобусныя гарадскія перавозкі прынеслі транспартнікам 5,3 мільярда рублёў страт за першае паўгоддзе, тралейбусныя - 3,5 мільярда.

«Адсотак пакрыцця выдаткаў уласнымі прыбыткамі, атрыманымі аўтапрадпрыемствамі вобласці за ажыццяўленне гарадскіх перавозак за першае паўгоддзе, склаў 66,3%, тралейбуснымі - 58,4%», - адзначыў спецыяліст. Пры гэтым ён адзначыў, што цяперашняе павышэнне, верагодна, не будзе апошнім у гэтым годзе.

Тарыфы на гарадскія пасажырскія перавозкі, якія дзейнічалі да апошняга часу, былі ўсталяваныя, як і ў цэлым па краіне, у сакавіку гэтага года.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках