16 лiстапада 2024, Субота, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродне няма аніводнай беларускай школы

71
У Гродне няма аніводнай беларускай школы

Гарадзенец Даніла Кузьмініч будзе вучыцца па-беларуску.

Яго бацькі падалі заяву ў пачатковую школу №1 Ленінскага раёна абласнога цэнтра, паведамляе Радыё Рацыя.

Гэта ўжо не першая заява да адміністрацыі школы за адкрыццё беларускага класа. Бацька Данілы – выкладчык Купалаўскага ўніверсітэту – Ігар Кузьмініч мяркуе, што яго сын гатовы вучыцца, бо шмат што ён засвоіў ужо дома:

- Як мне падаецца, тут трэба рабіць ухіл нават не на мінуўшчыну ці традыцыі. Традыцыі мы і так ўжо засвойваем – святкуем кожнае свята, калядуем, ходзім на Купалле. Гэта ўсё ў нас ёсць. Для мяне, па-беларуску павінны быць інфарматыка, матэматыка, кітайская мова, суахілі ці яшчэ навучанне якой-небудзь мове.

Гродзенскае таварыства беларускай мовы, а таксама бацькі-беларусы ўжо некалькі гадоў запар спрабуюць аднавіць беларускую адукацыю ў школах у Гродне. Бацькі жадаючыя беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей лічаць, што варта, каб і улады хацелі стварыць такую магчымасць. Да сёлета ў Гродне няма аніводнай беларускай школы, хаця яшчэ дзесяць гадоў таму пераважная колькасць навучальных установаў была менавіта беларускамоўная.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках