16 лiстапада 2024, Субота, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампутары падаражэюць?

38
Кампутары падаражэюць?

Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі і Дзяржаўнага мытнага камітэта спынілі канал кантрабанднай пастаўкі кампутарнай тэхнікі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі.

Як патлумачылі ў цэнтры, была спыненая спроба міжнароднай злачыннай групы арганізаваць кантрабандны канал дастаўкі ў Беларусь буйных партый кампутарнай тэхнікі і іншых тавараў. Папярэдні ацэначны кошт партыі тавару, незаконна правезенага на тэрыторыю краіны, склаў больш як Br1 млрд.

Акрамя таго, у складскіх памяшканнях, якія арандуюцца людзьмі, датычнымі да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці, выяўленыя аналагічныя тавары без дакументальнага пацвярджэння законнасці іх увозу на тэрыторыю Мытнага саюза на суму большую за Br 2,5 млрд.

Зараз на кампутарную тэхніку накладзены арышт, мытнымі органамі праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках