26 снежня 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст: Літва не перадавала Менску дадзеныя іншых беларускіх актывістаў

27
Мінюст: Літва не перадавала Менску дадзеныя іншых беларускіх актывістаў

«Дзякуй Богу, падобна да таго, што іншых інцыдэнтаў такога кшталту атрымалася пазбегнуць», - паведаміў міністр юстыцыі Літвы.

Літва не перадавала Беларусі дадзеныя аб іншых праваабаронцах, паведаміў у чацвер міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус, міністэрства пад кіраўніцтвам якога падвергнулася крытыцы ў сувязі з прадастаўленнем інфармацыі аб двух актывістах арганізацыі «Вясна».

«Дзякуй Богу, падобна да таго, што іншых такога кшталту інцыдэнтаў атрымалася пазбегнуць. Міністэрства юстыцыі не перадавала ніякіх іншых дадзеных аб магчымых дысыдэнтах ці праваабаронцах», - сказаў міністр у інтэрв'ю Žinių radijas, перадае DELFI.

У сераду Мінюст паведаміў, што, кансультуючыся з Міністэрствам замежных справаў, правярае дадзеныя аб прадстаўленай Менску ў гэтым і мінулым годзе інфармацыі па дамове аб прававой дапамозе.

Мінюст і МУС Літвы падвергнуліся крытыцы, калі высветлілася, што інфармацыю аб руху грашовых сродкаў на рахунках затрыманага ў Менску праваабаронца Алеся Бяляцкага ў літоўскіх банках прадаставіў Беларусі Мінюст Літвы. Менску таксама была перададзеная інфармацыя аб іншым прадстаўніку арганізацыі «Вясна» Валянціне Стэфановічы.

Службовыя асобы Літвы прынеслі прабачэнні блізкім Бяляцкага за гэты інцыдэнт. Затрыманы праваабаронца падазраецца ва ўтойванні падаткаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках